Гэта ўжо трэці прыезд літоўскай спявачкі ў Мінск. Першыя два візіты былі ў лютым 2011 і лютым 2012 г.
У рэпертуары з'явіліся новыя песні, што пакуль не ўвайшлі ў новы альбом. Мяркуецца, што канцэрт гэтым разам будзе даўжэйшым, чым папярэдні.
Канцэрт Аліны Арловай пройдзе ў сталічным клубе Re:Public, што на Прытыцкага. Пачатак а 20-й. Арганізатары абяцаюць паставіць у зале мяккія пуфы ды фатэлі.
Аліна Арлова спявае па-літоўску, па-англійску, па-расейску.





