Турэцкая кампанія плануе пабудаваць у Беларусі рачны порт,паведаміў 22 лістапада міністр транспарту і камунікацый Анатоль Сівак.
«
У нас ёсць планы і заключаны інвестыцыйны дагавор з турэцкай кампаніяй аб будаўніцтве ў самай паўднёвай кропцы Беларусі порта.Калі ён з`явіцца, мы зможам працаваць з суднамі „
Паводле яго слоў, Беларусь толькі пачала займацца міжнароднымі воднымі грузаперавозкамі. За мяжой гэты бізнес канкурэнтаздольны. «Нашы буксіры пакуль не могуць хадзіць ніжэй за Кіеў. Ёсць пэўныя патрабаванні, адпаведнасць ім упіраецца ў пэўныя рэсурсы, патрэбныя інвестыцыі», — сказаў міністр.
«Нізкія чыгуначныя тарыфы ўнутры рэспублікі не даюць развівацца гэтаму воднаму транспарту. Існуюць планы, што з 1 студзеня выраўнуюцца ўнутрырэспубліканскія тарыфы на чыгуначныя перавозкі зКалі гаварыць пра ўнутраныя перавозкі па вадзе, то, паводле слоў Сівака, іх развіццё непасрэдна звязана з тарыфамі на перавозкі чыгуначным транспартам.
14 лістапада 2011 года Мінтранс Беларусі і турэцкая кампанія «ТДМР ДЫШ Тыджарэт Тэкстыль Санаі» падпісалі ў Мінску інвестыцыйны дагавор, які прадугледжвае рэалізацыю праекта па будаўніцтве і эксплуатацыі рачнога тэрмінала і партапункта на рацэ Дняпро.Новы порт плануецца пабудаваць у Брагінскім раёне Гомельскай вобласці, дзе для яго ўжо выдзелены два ўчасткі. У адпаведнасці з дагаворам, на гэтых участках плануецца будаўніцтва тэрміналаў для перавалкі розных відаў грузаў — навалачных грузаў, нафтагрузаў, у перспектыве — звадкаванага газу. Аб`ём інвестыцый на момант падпісання дагавора складаў не менш як 60 млрд. рублёў, ці прыкладна 10 млн. долараў. Тэрмін рэалізацыі праекта —
Адметнай асаблівасцю новага порта стане яго здольнасць прымаць судны са значна большай грузападымальнасцю ў параўнанні з іншымі партамі. Порт будзе размешчаны на беразе Кіеўскага вадасховішча, якое досыць глыбокае.
Усяго ў Беларусі налічваецца дзесяць рачных партоў — у Брэсце, Пінску, Мікашэвічах, Мазыры, Рэчыцы, Гомелі, Бабруйску, Магілёве, Віцебску і Гродне.





