Тры чалавекі загінулі ноччу на пажары ў Полацку, паведамілапрэс-сакратар Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Марына Фандо.
Напярэдадні трагічнай падзеі суседзі выклікалі міліцыю на п’яны дэбош у кватэры загінулых. П’яніцы ўчастковага ў кватэру не пусцілі, але ўгаманіліся. А ноччу жыхары дома ўжо тэлефанавалі ў пажарную службу.
У кватэры было моцнае задымленне, паўстала пагроза жыццю і здароўю жыхароў дома, бо дым пачаў распаўсюджвацца з другога паверха на верхнія. Ратавальнікі былі вымушаныя эвакуяваць 15 чалавек.Калі супрацоўнікі МНС прыбылі да месца здарэння, агонь быў каля ўваходных дзвярэй. Гаспадара кватэры разам з жонкай знайшлі на ложку, а труп іх знаёмага на падлозе.
«Прычына пажару высвятляецца, але ясна адно — віной усяму злоўжыванне спіртнымі напоямі», — падкрэсліла Марына Фандо.





