Жаночая зборная Беларусі заваявала бронзавыя ўзнагароды ў эстафеце 4×50 м вольным стылем на чэмпіянаце Еўропы па плаванні на кароткай вадзе, які праходзіць у французскім Шартры.

У фінальным заплыве, які адбыўся вечарам 22 лістапада, беларуская каманда ў складзе Юліі Хітрай, Аляксандры Герасімені, Аксаны Дзямідавай і Святланы Хахловай паказала вынік 1 хв. 38,39 сек. Чэмпіёнкамі Еўропы сталі прадстаўніцы Даніі (1 хв. 38,10 сек.), другое месца ў каманды Фінляндыі (1 хв. 38,13 сек.).

Першынство працягнецца да 25 лістапада.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?