Прэзідэнт Мексікі Феліпэ Кальдэрон прапанаваў змяніць афіцыйную назву краіны і выключыць з яе фармулёўку «Злучаныя Штаты».
Такі законапраект прэзідэнт накіраваў 22 лістапада ў парламент.
У будучыні ён прапануе называць краіну проста «Мексіка».На яго думку, афіцыйная назва рэспублікі без фармулёўкі «Злучаныя Штаты» будзе больш адпавядаць этнічным і культурным караням насельніцтва.
Мексіканскімі Злучанымі Штатамі краіна была названа ў 1824 годзе, пасля таго як дабілася незалежнасці ад Іспаніі.





