Прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайце пачынае карыстацца сацыяльнай сеткай Twitter. Афіцыйны рахунак прэзідэнта краіны адкрыўся 22 лістапада, паведамляепрэс-служба прэзідэнта.
У Twitter кіраўнік Літвы будзе інфармаваць на англійскай мове пра сваю дзейнасць, дзяліцца інфармацыяй пра актуальныя пытанні знешняй палітыкі Літвы і навіны краіны.
@ Grybauskaite_LT — гэта адзіны акаўнт кіраўніка нашых суседзяў у Twitter.
Грыбаўскайце ўжо тры гады як карыстаецца профілем у Facebook.





