Сёлета назіраецца нашэсце баброў на дрэвы ў мемарыяльным комплексе «Брэсцкаякрэпасць-герой ».
Жывёлінкі знішчаюць як маладыя, так і векавыя дрэвы — усяго больш за паўсотні дрэў у водных артэрыях цытадэлі. Работнікі мемарыяла імкнуцца ўсімі сіламі абараніць зялёныя насаджэнні ад бабровых нашэсцяў — агароджваюць маладыя дрэўцы, больш старыя абносяць металічнай сеткай.
На здымку: наступствы бабровых нашэсцяў.





