паведамляе карэспандэнт БелТА са спасылкай на ўказ кіраўніка Беларусі ад 20 лістапада № 527, афіцыйна апублікаваны сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Дакумент прадугледжвае змены і дапаўненні ў Палажэнне аб сувораўскім вучылішчы, зацверджанае прэзідэнцкім указам ад 30 снежня 2011 г. № 614.

Раней кандыдат на месца ў вучылішча не дапускаўся да ўступных выпрабаванняў, калі атрымліваў нуль, адзін, два балы падчас праверкі ўзроўню фізічнай падрыхтаванасці. Цяпер планка нядопуску — чатыры балы. Што да навучальных прадметаў, то кандыдат, які атрымаў на першым выпрабаванні нуль, адзін, два балы, да наступных экзаменаў дапушчаны не будзе.

«Паўторная праверка ўзроўню фізічнай падрыхтаванасці і здача ўступнага экзамену не дапускаецца», — сказана ва ўказе.

У лік асноўных задач сувораўскага вучылішча цяпер уваходзіць падрыхтоўка сувораўцаў не толькі да паступлення ва ўстановы адукацыі, якія ажыццяўляюць падрыхтоўку кадраў па спецыяльнасцях ваеннага і спартыўнага профіляў адукацыі для Узброеных Сіл, іншых войскаў і воінскіх фармаванняў Беларусі, а таксама кадраў для органаў унутраных справаў, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, але і для Следчага камітэта.

Непасрэднае кіраўніцтва сувораўскім вучылішчам ажыццяўляе яго начальнік, які прызначаецца на пасаду і вызваляецца ад пасады кіраўніком Беларусі.

Указ № 527 уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?