Індыйскі суд выдаў загад арыштаваць Рычарда Гіра за тое, што падчас дабрачыннага банкету ён некалькі разоў пацалаваў у шчаку балівудзкую акторку Шылпу Шэці.

Фотаздымкі, на якіх Гір цалуе акторку, абышлі ўвесь сьвет і выклікалі у Індыі хвалю бурных пратэстаў. Учынак Гіра быў успрыняты як парушэньне прынцыпу сьціпласьці і як вялікая зьнявага для індыйскай культуры. Суд палічыў, што Гір «публічна ўчыніў непрыстойны акт». — Актор парушыў індыйскія законы — заявіў судзьдзя.

Судовае разьбіральніцтва прызначанае на 5 траўня. Актору пагражае да трох месяцаў турмы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?