У аўтадарожным пункце пропуску «Казловічы» 23 лістапада выяўлена буйная партыя тавару, якая незаконна ўвозілася на тэрыторыю Мытнага саюза.
у грузавым адсеку аўтапоезда, які накіроўваўся транзітам з Харватыі ў Расію, згодна з таварасуправаджальнымі дакументамі знаходзілася 10 тон лекаў трох найменняў.
Падчас мытнага надгляду транспартнага сродку было ўстаноўлена, што лекавых сродкаў Cerucal у ампулах перамяшчаецца на 150 тыс. упаковак больш, чым указана ў дакументах.
Гэтая партыя лекаў, паводле папярэдняй ацэнкі коштам звыш за 6 млрд. рублёў, канфіскавана да рашэння суда. Брэсцкай мытняй праводзіцца праверка.





