Аляксандр Лукашэнка адхіліў ад працы генеральнага дырэктара ААТ «Івацэвічдрэў» Барыса Міхнюка.Кіраваць прадпрыемствам і наводзіць парадак на вытворчасці будзе Уладзімір Шульга, які да гэтага быў старшынёй канцэрна «Беллеспаперапрам». Такое рашэнне Лукашэнка прыняў сёння, наведваючы прадпрыемства.
Лукашэнку паказалі новы сучасны цэх па вытворчасці
Аднак яшчэ па дарозе на прадпрыемства Лукашэнка гледзеў з верталёта тэрыторыю старога завода ААТ «Івацэвічдрэў», які размешчаны непадалёк. Нават з паветра Лукашэнка разгледзеў там шматлікія прыклады безгаспадарчасці. Таму пасля наведвання новага цэха ён адышоў ад запланаванай праграмы і накіраваўся на стары завод, дзе выявіў крайнюю ступень беспарадку ў многіх вытворчых і бытавых памяшканнях.
Паўсюдна былі раскіданыя вытворчыя адходы, смецце, у некаторых памяшканнях былі выбітыя шыбы, не выконваліся элементарныя правілы бяспекі працы. Гутарачы з работнікамі гэтага прадпрыемства, якія спыталі, што будзе далей з іх заводам, Аляксандр Лукашэнка сказаў:
«Магу дакладна сказаць, такога завода, як цяпер, які месцамі ў сметнік ператварыўся, у вас сапраўды не будзе.
І гэта зробіце вы, магчыма, з новым дырэктарам.
Трэба заўтра ва ўрадзе разгледзець пытанне — Шульгу накіраваць сюды дырэктарам завода, пакуль не навядзе парадак. А старога мы звольнім з заўтрашняга дня, бо так ніхто не працуе».
Варта адзначыць, што «Івацэвічдрэва» апекаваўся прэм'ер-міністр краіны Міхаіл Мясніковіч. Ён не раз наведваў Івацэвічы.





