Жыхарка вёскі Лапеніца замовіла ў сельгаспрадпрыемстве машыну з гноем. Абмеркаваўшы з кіроўцам пытанні разгрузкі, жанчына пайшла адчыняць вароты
. Са слоў кіроўцы, ён бачыў, як гаспадыня знікла за домам. Папярэдзіўшы гукавым сігналам пра пачатак руху, ён пачаў манеўр задняга ходу, аднак праехаўшы некалькі метраў, ужо заўважыў на зямлі цела гаспадыні.

Усё адбылося так хутка, што ніхто і не зразумеў, адкуль яна там з’явілася.

Відавочцы сцвярджаюць, што жанчына, мабыць, нешта забылася і прыхапкам вярнулася да машыны. Смерць наступіла імгненна.

Заведзена крымінальная справа, абставіны трагедыі расследуюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?