Нацыянальны банк дазволіў акцыянернаму камерцыйнаму Маскоўскаму абласному банку (ААТ «Масаблбанк», Расія) адкрыць сваё прадстаўніцтва ў Беларусі. Адпаведная пастанова ад
Як паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі Нацбанка, прадстаўніцтва адкрываецца па рашэнні Савета дырэктараў «Масаблбанка» для вывучэння магчымасцей далейшага развіцця
На тэрыторыі Беларусі зарэгістравана дзевяць прадстаўніцтваў замежных банкаў з Расіі, Германіі, Літвы, Латвіі і Міждзяржаўнага банка.
Маскоўскі абласны банк працуе на рынку больш чым 20 гадоў. Уласны капітал, паводле звестак на 1 лістапада 2012 года, складае 7,1 млрд. расійскіх рублёў. Мае больш чым 300 падраздзяленняў у рэгіёнах.
Старшынёй Савета дырэктараў «Масаблбанка» з’яўляецца Генадзь Селязнёў, які быў кіраўніком Дзярждумы РФ другога і трэцяга склікання (1996–2003).
Больш чым 99% акцый «Масаблбанка» належыць ААТ «РФК» (Рэспубліканская фінансавая карпарацыя, акцыянеры Аляксандр Мальчэўскі і Віктар Янін).





