У Інтэрнэце апошнімі тыднямі праходзіла галасаваньне за скасаваньне чырвона‑зялёнага сьцяга ў мэню пошуку беларускіх карыстальнікаў ICQ, а таксама за правільнае напісаньне слова «беларуская» ў мэню моваў. Цяпер там пішуць Belarussian, а трэба Belarusian.

На форумах ICQ абсалютная большасьць удзельнікаў (97%) выказалася за зьмены.

У сваю чаргу мэнэджмэнт ICQ не зьвярнуў асаблівай увагі на гэтае галасаваньне. Цяпер ініцыятары гэтай акцыі зьбіраюцца пачаць другі этап змаганьня. Яны зьбіраюцца накіроўваць лісты кіраўніцтву «аські». Ініцыятары настроены вельмі рашуча, каб гэтая справа была даведзеная да перамогі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?