З буйной паразы пачалі выступ на чэмпіянаце сьвеце па хакеі зборная Беларусі. 27 красавіка яна была бітая чэхамі зь лікам 2:8.

Натуральна, гэта жарт. Спорт і палітыка не павінны судакранацца.

З буйной паразы пачала выступ на чэмпіянаце сьвеце па хакеі (Масква – Мыцішчы) зборная Беларусі (галоўны трэнер – Курт Фрэйзер). 27 красавіка нашы былі бітыя чэхамі зь лікам 2:8. Адзіны плюс гэтай гульні – багата бел-чырвона-белых сьцягоў на трыбунах у лядовым палацы.

У пятніцу ў нашай групе прайшоў матч ЗША – Аўстрыя. Амэрыканцы перамаглі 6:2.

У нядзелю беларусы паспрабуюць паказаць «кузькіну маці» зборнай ЗША (альбо яны нам), а ў аўторак – Аўстрыі. У наступны раўнд трапляюць тры каманды. Найгоршая будзе змагацца за права застацца ў эліце.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?