Кіраўнік Папскай рады па сродках сацыяльнай камунікацыі арцыбіскуп Клаўдыа Марыя Чэлі прадставіць мікраблог Бенедыкта XVI у Twitter’ы у суботу ўпрэс-цэнтры Святога Пасаду, паведамляе Радыё Ватыкана.
У блогу будуць змяшчацца найперш вытрымкі з казанняў і прамоваў пантыфіка.
Як паведаміў арцыбіскуп, Бенедыкт XVI будзе асабіста зацвярджаць кожнае паведамленне перад яго адпраўкай.
Рашэнне аб запуску праекта, разлічанага пераважна на моладзевую аўдыторыю, было прынята ў Ватыкане ў лютым.





