На падыходзе да Полацка, 25 ліпеня 1812 г.

На падыходзе да Полацка, 25 ліпеня 1812 г.

У ваколіцах дарогі ад Браслава да Дзісны, 21 ліпеня 1812 г.

У ваколіцах дарогі ад Браслава да Дзісны, 21 ліпеня 1812 г.

У лагеры каля Дзісны, 23 ліпеня 1812 г.

У лагеры каля Дзісны, 23 ліпеня 1812 г.

Лагер каля Улы, 26 ліпеня 1812 г.

Лагер каля Улы, 26 ліпеня 1812 г.

Каля Бешанковічаў, 28 ліпеня 1812 г., у 5 гадзін раніцы.

Каля Бешанковічаў, 28 ліпеня 1812 г., у 5 гадзін раніцы.

Прыгарады Бешанковічаў, на правым беразе Дзвіны, 29 ліпеня 1812 г.

Прыгарады Бешанковічаў, на правым беразе Дзвіны, 29 ліпеня 1812 г.

Бешанковічы, 30 ліпеня 1812 г.

Бешанковічы, 30 ліпеня 1812 г.

У ваколіцах Астроўна, 1 жніўня 1812 г.

У ваколіцах Астроўна, 1 жніўня 1812 г.

Між Плешчаніцамі і Смаргонню, 2 снежня 1812 г.

Між Плешчаніцамі і Смаргонню, 2 снежня 1812 г.

Каля Ваўкавыска, 14 снежня 1812 г.

Каля Ваўкавыска, 14 снежня 1812 г.

У Мінску ідзе выстава Фабэра дзю Фора, мастака і палкоўніка арміі Напалеона.

У 1812 дзю Фор прайшоў Беларусь двойчы — ідучы да Масквы і назад.
Выстава называецца «Вайна 1812 года вачыма відавочцы. Графіка Х.В. фон Фабера дзю Фора» будзе цікавая не толькі мастацтвазнаўцам ды гісторыкам…
На яго малюнках нехта можа пазнаць родныя мясціны, а нехта і задумацца пра пераменлівасць фартуны.

Хрысьціян Вільгельм Фабэр дзю Фор, нарадзіўся ў1780, у Нямеччыне, у сям’і нашчадкаў французскіх гугенотаў. Вывучаючы мастацтва і займаючыся маляваннем з дзіцячых гадоў, дзю Фор, аднак, абраў кар’еру вайскоўца. У 1809 ён добраахвотна далучыўся да «Вялікай арміі» Напалеона. У 1812 г. служыў у рэзерве 25-й пяхотнай дывізіі, дайшоў да Барадзіна.

Яго малюнкі, зробленыя ў Беларусі, вельмі натуралістычныя, насычаныя дэталямі, што для нас ёсць найкаштоўнейшым дакументам тае эпохі.
У творчы даробак дзю Фора, што датычыць нашага краю, уваходзяць сотні малюнкаў і шкіцаў, 100 акварэляў, два жывапісныя палатны — «Пераправа праз Бярэзіну» і «Кавярня Lichtenstein у Вільні».
Віды Улы, Сянна ці Бешанковічаў сталі наагул адзінымі выявамі, з якіх мы можам уявіць нашыя краявіды тае драматычнае эпохі.

Літаграфіі «Ваколіцы Смаргоні. 1812», «Полацк 1812», «Бівуак у Лёзне. 1812», «Від Сянна. 1812», «Пераправа праз Бярэзіну 28 лістапада 1812 года», што выйшлі ў альбомах, сталі класікай еўрапейскага гісторыка-батальнага жанра. Пры тым

у творах мы можам вычуць і вельмі асабістае стаўленне мастака да тых трагічных падзеяў у Беларусі.

Між іншым, напалеонаўскім ваярам належыць пачэснае месца ў гісторыі мастацтва, у жанры архітэктурнага пейзажу Беларусі.

Багата твораў, прысьвечаных падзеям на нашых землях, пакінуў мастак Альберт Адам, які браў удзел у паходзе на Расею ў складзе IV-га корпуса Багарнэ.
Пасля вяртання ў Францыю, на падставе шматлікіх замалёвак, Адам стварыў нізку з 83 аркушаў, выкананых алеем на паперы, а пасьля яшчэ дадаў сто тлумачальных тэкстаў — урыўкаў з паходнага журнала самога мастака, цытат з успамінаў удзельнікаў вайны.

Нямецкі мастак-баталіст Петэр Гес у 1840-я напісаў на спецыяльную замову дванаццаць карцін, што адлюстроўвалі розныя эпізоды вайны 1812 года.

Гес праехаў напалеонаўскім шляхам і зрабіў шматлікія замалёўкі і акварэлі. Многія з іх маюць вартасць для беларускіх даследчыкаў.

Вялікую мастацкую каштоўнасць маюць і архітэктурныя краявіды Беларусі, створаныя французскім мастаком, сынам ветэрана 1812 года, Барталамеем Лавэрнем. Дарэчы,

Лавэрнь, апроч вялікага падарожжа па Беларусі, здзейсніў таксама паход аж да Тасаманіі і Аўстраліі.
Так што французскі глядач мог пазнаёміцца з відамі нязнаных яму краёў.
Невыпадкова і Напалеон Орда вучыўся ў французскіх арітэктурных пейзажыстаў.
Але пра гэта — асобна, а сёння раю ўсім схадзіць у Нацыянальны мастацкі, паразглядаць краявіды і архітэктуру, угледзіцца ў твары й французаў і беларусаў тае пары, калі не было фатаграфіі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?