Жыхарам Драздоў і іншых дарагіх кварталаў пры продажы сваіх катэджаў будзе складаней патлумачыць іх вартасьць.
Новая пастанова «Аб разьмяшчэньні рэклямы рыэлтарскімі арганізацыямі» забараняе рыэлтарам выкарыстоўваць у рэклямных абвестках тэрміны «элітнае жыльлё», «прэстыжны раён» і іншыя аналягічныя тэрміны.
Цяпер у абвестках мус будзе апісваць дэталі: прасторная плошча, кандыцыянэр, паркет з чырвонага дрэва і г.д.
Пастанову распрацавалі Міністэрствы гандлю і юстыцыі.





