Сёньня нават шанцаў не было. У першым пэрыядзе нашы гарэлі 0:3.

1 траўня беларусаў чакае гульня са зборнай Аўстрыі, якая сёньня прайграла чэхам зь лікам 2:6. Каб трапіць у наступны раўнд і ў пэрспэктыве змагацца за мэдалі, беларусам трэба перамагаць нашчадкаў Моцарта любой цаной. У адваротным выпадку давядзецца з такімі ж таварышамі па няшчасьці змагацца за права застацца ў эліце. Ну і апроч таго, паляцяць галовы ў кіраўніцтве беларускім хакеі.

Гульня з Аўстрыяй пачнецца а 15.15 па менскім часе і, натуральна, будзе паказана ў жывым этэры. Але таксама ў вас яшчэ ёсьць магчымасьць трапіць ў расейскія Мыцішчы, каб на справе выказаць люоў да нашай зборнай, павялічыўшы колькасьць бел-чырвона-белых сьцягоў на трыбунах.

* * *

Сёньня зборная Расеі разграміла Ўкраіну зь лікам 8:1, а фіны – Данію – 6:2.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?