У Беларусі пражывае 696 чалавек ва ўзросце 100 і больш гадоў, сярод іх 14 доўгажыхароў, якія адзначылі 110‑годдзе, паведамляе прэс‑служба Міністэрства працы і сацабароны. Сярод доўгажыхароў толькі 100 мужчын.

Сёння старэйшай жыхаркай краіны з’яўляецца Ганна Рагель, у пашпарце якой пазначана дата нараджэння: 4 ліпеня 1889 года. У сакавіку гэтага года памерла мінчанка Ганна Барысевіч, якой споўнілася 118 гадоў.

Па колькасці доўгажыхароў першае месца займае Гродзенская вобласць (182 чалавекі), на другім месцы — Мінская (139). У сталіцы пражывае 52 доўгажыхары.

Нагадаем, паводле даных на верасень мінулага года, у Беларусі пражывалі 720 доўгажыхароў — людзей, якія дасягнулі 100‑гадовага ўзросту, і 22 чалавекі ва ўзросце больш за 110 гадоў.

Як паведамляў БелаПАН у студзені 2007 года, у Беларусі працягваюць працаваць крыху больш за тысячу пенсіянераў, якім споўнілася 80 гадоў. Паводле даных Мінпрацы і сацабароны, у краіне налічваецца каля 2,5 млн. пенсіянераў, з іх працягваюць працаваць кожны пяты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?