У фінале Лігі чэмпіёнаў згуляюць «Мілян» і «Лівэрпуль»
«Лівэрпуль» у паўфінальным матчы ў аўторак перамог «Чэлсі». 1:0 у асноўны і дадатковы час (у першым матчы з такім лікам былі мацнейшымі лёнданцы), а потым 4:2 па пэнальці.
«Мілян» у сераду абыграў «Манчэстар Юнайтэд» — 3:0 (першы матч 2:3).
Фінал Лігі чэмпіёнаў пройдзе 23 траўня ў Атэнах. Два гады таму гэтыя каманды сустракаліся ў фінале ЛЧ. Тады пасьля першага тайму «мілянцы» перамагалі 3:0, але потым землякі «бітлоў» забілі тры мячы ў адказ і выйгралі па пэнальці.
Зьлётаць у Атэны на гэты час каштуе 1100 даляраў, зазначае сайт аднаго з турапэратараў, што займаюцца брінраваньнем месцаў на авіярэйсы.





