У сталіцы Паўночнай Карэі Пхеньяне з 1 па 4 траўня пройдзе рок?фэст «Рок дзеля миру». За сучасную жалезную заслону былі запрошаныя музыкі з капіталістычных краінаў, у тым ліку з ЗША. Сярод тых, хто аформіў заяўку на ўдзел у паўночнакарэйскім Вудстоку апынуўся беларускі гурт «Ляпіс Трубяцкі», якая прадставіць свой новы альбом «Капітал».

Дазвол на тое, каб узяць удзел у фэсце ў КНДР, атрымалі выканаўцы, якія іграюць ва ўсіх музычных стылях, аж да «цяжкага металу». Адзінае абмежаванне, абумоўленае арганізатарамі: у тэкстах песень не павінна змяшчацца прапаганда вайны, сэксу, гвалту, наркотыкаў, каланіялізму і расізму, а таксама крытыкі ў адрас КНДР і сацыялізму. У выніку былі атрыманыя заяўкі ад 41 групы з 19 краін свету, паведамляе Страна.Ru.

Пра фэст у Карэі гурт даведаўся амаль паўгода таму і адразу ж выслаў заяўку на ўдзел. Неўзабаве прадзюсер групы Яўген Калмыкоў атрымаў пацверджанне аб ўдзеле. На меркаванне ўдзельнікаў «Ляпіса Трубяцкога», паездка ў Карэю стала «асабліва актуальнай у святле новага альбома групы, працоўная назва якога гучала як «Тлушч і залатое сала». Але, урэшце, альбом атрымаў назву «Капітал», ён з`яўляецца канцэптуальным працягам папярэдняга дыска «Залатыя яйкі», а сярод яго галоўных тэм — капіталізм і антыглабалізм, але ў спецыфічным, «ляпісаўскім» разуменні.

«Мы не малюем карцін брутальнай рэчаіснасці і не пішам антыглабалісцкіх агітак, —сцвярджае лідэр калектыву Сяргей Міхалок. — Мы паказваем тое, што адбываецца, праз гумар, наша мэта — даць людзям паглядзець на сябе з боку, абудзіць у іх самаіронію. Толькі яна здольная выратаваць грамадства і свет. Бо сапраўдная рэвалюцыя павінна адбыцца ў галаве».

Варта адзначыць, што новы дыск гурту «Ляпіс Трубяцкі» ужо паступіў у продаж у Расеі, Беларусі і Украіне да свята Першамая — што таксама, на задуму музыкаў, з`яўляецца часткай канцэпцыі альбома. Больш за тое, у Інтэрнэце ўжо з`явіўся кліп на песню «Капітал», які ўжо цяпер можна назваць адным з самых яркіх і незвычайных у кліпаграфіі «Ляпіса Трубяцкога». Сяргей Міхалок прадстаўлены ў ім у выглядзе шматгаловага і шматрукага Шывы верхам на ўвесь час мяняючым аблічча казачным зверы едзе па свеце. Вакол лідэра Ляпісаў разгортваюцца апакаліптычныя карціны, складзеныя з сімвалаў сучаснай цывілізацыі, а перыядычна на экране з`яўляюцца сусветныя дыктатары — Фідэль Кастра, Уга Чавес, Кім Ір Сен, Кім Чэн Ір, Махмуд Ахмадзінежад, Аляксандр Лукашэнка і Садам Хусейн.

Рок?фэст «Рок дзеля міру» — зусім не адзінае маштабнае музычнае мерапрыемства краіны. Так, у красавіку кожнага года ў Пхеньяне праводзіцца музычны фэст «Красавіцкая вясна», прысвечаны дню нараджэння нябожчыка правадыра Кім Ір Сена. І, час ад часу, у яго праграме з’яўляюцца рок?музыкі заходніх краін.

Таксама штогод, у жніўні, у Пхеньяне праходзіць знакаміты двухмесячны фэст Арыранг, у якім бяруць удзел дзесяткі тысяч артыстаў і музыкаў. Гэта адзіны сезон, калі ў камуністычную рэспубліку прыбывае мноства замежных турыстаў. Праўда, такая паездка магчымая толькі праз Кітай, і ўключаючы падарожжа па Паднябеснай, абыходзіцца цікаўным у чатыры тысячы даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?