Лідэр дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандр Мілінкевіч падчас свайго візіту ў Варшаву, на ўрачыстасці з нагоды святкання першай Канстытуцыі ў Еўропе правёў двухбаковыя перамовы са старшынём Еўрапарламенту Гансам‑Гертам Пётэрынгам (Hans‑Gert Poettering).
Мы размаўлялі аб падтрымцы збоку ЕС беларускай грамадзянскай супольнасці, — адзначыў Аляксандр Мілінкевіч пасля сустрэчы са старшынёй Еўрапарламенту. — Мы даўно знаёмыя з Гансам‑Гертам Пётэрынгам, і маем супольныя пазіцыі і погляды на становішча ўнутры Беларусі. Ён добра ведае сітуацыю ў нашай краіне і мне не прыходзілася пераконваць яго ў нечым, я проста казаў пра магчымыя існуючыя небяспекі збоку беларускага рэжыму.
Са свайго боку старшыня Еўрапарламенту падкрэсліў, што ЕС і надалей будзе падтрымлівацья працэсы дэмакратызацыі ў Беларусі:
‑ Я запэўніў спадара Мілінкевіча, што еўрапейскія парламентарыі і палітыкі заўсёды адкрытыя да кантактаў і дапамогі дэмакратычным сілам Беларусі, а таксама ўсім беларусам, які змагаюцца за Свабоду.
Ганс‑Герт Пётэрынг выразіў надзею, што ўжо хутка, прыйдзе дзень, калі ў Беларусі будзе дэмакратыя.
‑ Такі дзень наступіць, калі ў такіх урачыстасцях, як сёняшнія будзе ўдзельнічаць дэлегацыя афіцыйных уладаў з Мінску, — сцвердзіў старшыня Еўрапарламенту.





