У адпаведнасьці з Дзяржпраграмай узбраеньня на 2006 — 2015 гады, прыняты на ўзбраеньне 7,62‑мілімэтровая снайпэрская вінтоўка МЦ‑116М (М1) і 12,7‑мілімэтровая снайпэрская вінтоўка ОСВ‑96.

Першая вінтоўка мае масу — 6,5 кг, ёмістасьць магазіна 5 ці 10 патронаў. Выкарыстоўваецца для вядзеньня агня адзіночнымі стрэламі на дыстанцыі да 600 мэтраў. Выпрабаваньні паказалі, што МЦ‑116М па дакладнасьці пераўзыходзяць савецкую снайпэрскую вінтоўку Драгунова (СВД).

Буйнакалібэрная снайпэрская вінтоўка ОСВ‑96 таксама распрацавана ў Туле. Ейная маса — 12,65 кг, ёмістасьць магазіна 5 патронаў, прыцэльная далёкасьць стральбы — 1800 м. Зброя прымяняецца для паражэньня салдат праціўніка, у тым ліку ў бронекамізэльках, а таксама лёгкай браніраванацй тэхнікі.

Вінтоўку таксама можна выкарыстоўвацьдля абароны ўзьбярэжжа ад невялікіхз суднаў, падрыву мінаў, вывядзеньня са строю радыёлякацыйных станцый, ракетных і артылерыйскіх установак, авіятэхнікі на станяках. На адлегласьці 100 м куля, выпушчаная з вінтоўкі ОСВ‑96, прабівае браню да 20 мм.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?