Нагадаем, што сёньня Зьмітра Хведарука выклікалі ў РУУС Савецкага раёну Менску. Міліцыянтаў цікавіў ягоны ўдзел у «Чарнобыльскім шляху». Сам Хведарук не выключаў, што гэта можа скончыцца суткамі. Учора ж Зьмітра выклікалі на допыт у КДБ, дзе цікавіліся дзейнасьцю салігорскіх, жодзінскіх, нясьвіскіх «маладафронтаўцаў».





