Паводле папярэдняй інфармацыі, агонь усчаўся на нафтаперапрацоўчым заводзе 2 траўня ў часе правядзеньня плянава‑папераджальных рамонтных работ на ўстаноўцы абсталяваньня па перапрацоўцы нафтапрадуктаў.
У выніку ўзгараньня тры працаўнікі прадпрыемства атрымалі апёкі.
Падразьдзяленьні раённага аддзелу па надзвычайных сытуацыях ліквідавалі ўзгараньне за 10 звілінаў.
Прычыну ўзгараньня мае высьветліць спэцыяльная камісія, якая цяпер працуе на месцы здарэньня.





