Судзьдзя Людміла Севасьцян прысудзіла Зьмітру Хведаруку велізарны штраф у 30 мінімальных базавых адзінак (930.000 рублёў). Яго зьвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыяванай акцыі 26 красавіка. Пасьля вынясеньня прысуду хлопец быў адпушчаны на свабоду.

Нагадаем, што сёньня Зьмітра Хведарука выклікалі ў РУУС Савецкага раёну Менску. Міліцыянтаў цікавіў ягоны ўдзел у «Чарнобыльскім шляху». Сам Хведарук не выключаў, што гэта можа скончыцца суткамі. Учора ж Зьмітра выклікалі на допыт у КДБ, дзе цікавіліся дзейнасьцю салігорскіх, жодзінскіх, нясьвіскіх «маладафронтаўцаў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?