Сярод тых, хто пачне рыхтаваць дакумэнты для яе рэгістрацыі, незалежны журналіст Павал Мажэйка. На што спадзяюцца ініцыятары рэфэрэндуму? Актывіст пагаджаецца: большасьць гараджан ня ведае пра пляны ўладаў зруйнаваць частку старых дамоў. Па‑першае, няма адпаведнай інфармацыі, па‑другое, шмат хто гэтым папросту не цікавіцца.

Ініцыятары спадзяюцца ў ходзе падрыхтоўкі рэфэрэндуму усімі даступнымі спосабамі даць людзям інфармацыю аб дзеяньнях і плянах вэртыкалі. Якім чынам? Пераважна з дапамогай улётак і налепак. Канешне, усе навіны аб гэтым будуць зьмяшчацца, перш за ўсё, у інтэрнэце. Мэта — зрабіць гарадзенцаў неабыякавымі да лёсу старой архітэктуры, гістарычнай спадчыны, гаворыць Павал Мажэйка.

Паводле: Алесь Кавалёў, bulletinonline.org

***

У панядзелак, 7 траўня, а 20 гадзіне ў каталіцкай капліцы па вул. Рэпіна (Горадня, Аўгустовак) адбудзецца супольная малітва хрысьціянаў розных канфесіяў за захаваньне гістарычнай спадчыны Гародні і яднаньні ўсіх хрысьціянаў свету.

">za-svabodu.org

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0