6 траўня актывісты «Ініцыятывы» правялі акцыю супраць перабудовы касьцёла сьятога Язэпа ў казіно. Удзельнікі акцыі сабраліся ў дзьвюх месцах: каля палацу спорту і каля прыпынку «Няміга». Там яны распаўсюдзілі ня меней за 500 улётак. Таксама былі прадэманстраваны мінакам праекты «рэканструкцыі» будынкаў МУС, Менгарвыканкаму і Белсаўпрофу, якія арганізатары акцыі прапануюць зьдзейсьніць замест зьдзеку са старажытнага касьцёлу.
У акцыі ўзяло ўдзел каля 20 актывістаў. Мінакі зь цікаўнасьццю бралі ўлёткі