Сёньня сябры незарэгістраванай арганізацыі «Малады фронт» ладзяць устаноўчы сход. Гэта неабходная працэдура ў справе афіцыйнай рэгістрацыі арганізацыі.

На ўстаноўчым сходзе будуць прысутнічаць прадстаўнікі ўсіх філіяў «Маладога фронту».

Раней актывісты «Маладога фронту» неаднаразова спрабавалі зарэгістраваць арганізацыю ў Міністэрстве юстыцыі Беларусі.

Напярэдадні прэзыдэнцкай кампаніі 2006 году Крымінальны кодэкс дапоўнілі артыкулам, які прадугледжвае пакараньне за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі.

Паводле гэтага артыкулу, на паўтары году турмы асудзілі лідэра «Маладога фронту» Зьмітра Дашкевіча.

28 траўня суд Савецкага раёну Менску пачне разгляд крымінальнай справы супраць пяці актывістаў «Маладога фронту» Насты Палажанкі, Алега Корбана, Зьмітра Хведарука, Барыса Гарэцкага і Аляксея Янушэўскага.

Іх вінавацяць паводле артыкулу Крымінальнага кодэксу за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?