Еўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт
ФАКУЛЬТЭТ МАСТАЦТВАЎ І ГІСТОРЫІ КУЛЬТУРЫ
КАМБІНАВАНАЯ ПРАГРАМА «БЕЛАРУСІСТЫКА»
Бакалаўрскія праграмы:
«Гісторыя Беларусі і культурная антрапалогія»
«Ахова і выкарыстанне культурнай спадчыны»
«Візуальны дызайн і медыя»
«Тэорыя і практыка сучаснага мастацтва»
Магістратура:
«Ахова і інтэрпрэтацыя культурнай спадчыны»
АГУЛЬНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА ЎСІХ БАКАЛАЎРСКІХ ПРАГРАМАЎ
вочная и завочная формы навучання;
актыўнае выкарыстанне ў навучанні сучасных інфармацыйных тэхналогій;
фундаментальная міждысцыплінарная падрыхтоўка ў галіне гуманітарных і сацыяльных навук;
фармаванне камунікатыўных і крэатыўных навыкаў;
валоданне двума замежнымі мовамі і магчымасць вывучэння літоўскай мовы і культуры;
на большасці факультэцкіх праграмаў лекцыі і семінары праводзяцца на беларускай, рускай, англійскай, французскай і нямецкай мовах;
атрыманне дыплома дзяржаўнага ўзору Літоўскай Рэспублікі, якія прызнаецца ў краінах Еўрапейскага Саюзу.
Аснову камбінаванай праграмы «Беларусістыка» складае разуменне гісторыка‑культурнай спадчыны як аднаго з важнейшых рэсурсаў палітычных, сацыяльных, культурных і эканамічных трансфармацый, што забяспечваюць інтэграцыю Беларусі ў еўрапейскую прастору.
«ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ І КУЛЬТУРНАЯ АНТРАПАЛОГІЯ» — гэта
дыплом «бакалаўр гісторыі» еўрапейскага ўзору;
грунтоўныя веды па беларускай, еўрапейскай і сусветнай гісторыі, культурнай антрапалогіі, этналогіі, археалогіі;
унікальная магчымасць жыць і вывучаць гісторыю ў горадзе, вуліцы якога памятаюць вялікага князя Гедыміна, першадрукара Францішка Скарыну, паэта Адама Міцкевіча і паўстанца Кастуся Каліноўскага. У Вільні жывуць традыцыі шматнацыянальнага Вялікага княства Літоўскага, дзе пераважаў дух нацыянальнай і рэлігійнай талеранцыі;
сустрэчы і кантакты з вядомымі беларускімі гісторыкамі, пісьменнікамі, паэтамі, журналістамі і палітыкамі.
Выпускнікі праграмы могуць працаваць навуковымі супрацоўнікамі музеяў, экскурсаводамі, выкладчыкамі гістарычных дысцыплінаў, выступаць у якасці экспертаў па праблемам гістарычнай спадчыны, весці самастойныя даследаванні ў галіне гістарычнай навукі альбо працягваць навучанне ў магістратуры.
Кіраўнік праграмы: доктар гістарычны навук Аляксандр Фёдаравіч Смалянчук