Лынтупы, Віл. губ. Сьвянц. пав. Хочацца мне абшырней апісаць сьмерць нашага таварыша, карэспандэнта «Н.Н.» Е.Якубовіча, каторы падпісываўся заўсёды «Лынтупскі». Зрабілася ўсё гэта вечарам 17 кастрычніка. Павячэраўшы дома з маткай, Е.Я. пайшоў на вечарынку да гаспадара Ягелы; там выйшла спрэчка з Клімашэўскім, каторы і прабіў яго нажом. Я думаю, што многа прычынілася тут тое, што нябожчык пісаў часта аб Лынтупах у газэту. Цяпер матка Е.Я. асталася адна, бо перад вялікаднем бацька памёр, а цяпер закалолі сына.

Голуб

З усіх старон

Пецярбург. З 1-га да 31-га кастрычніка ваенна-акружныя суды ў розных мейсцах Расеі засудзілі на сьмерць 20 душ. А ўсяго за 10 месяцаў гэтага году на рэдактароў розных газэт наложэна 170 штрафоў на 43 тысячы 825 рублёў.

«НН» №46 за 1910 год.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0