У спэцыяльным дакладзе, падрыхтаваным дэпутатам Эўрапейскага Парлямэнту Альфонса Андрыя, падкрэсьліваецца ня толькі важнасьць пабудовы сацыяльнага жытла, але і неабходнасьць разьвіцьця інфраструктуры ў сацыяльных кварталах. Асаблівая ўвага надаецца вызначэньню паняцьця «дастойнага жытла» (adequate housing), накіраванае на падтрымку высокіх стандартаў сацыяльнага жытла.
Да гэтага моманту Эўрапейскі фонд рэгіянальнага разьвіцьця фінансаваў будаўніцтва сацыяльнага жытла толькі ў пэўных краінах Эўразьвязу. Цяпер жа праграма Фонду будзе распаўсюджвацца на ўсе дзяржавы ЭЗ.