Міністар паліва й энэргетыкі Ўкраіны Юры Бойка заяўляе пра гатоўнасьць краіны ўдзельнічаць у будаўніцтве беларускай АЭС і пастаўцы ўранавай сыравіны.

— Увесь сьвет зразумеў, што будучыня — за атамнай энэргетыкай, — перадае словы Бойкі ўкраінскі інтэрнэт‑рэсурс ОБКОМ, — і мы як краіна, якая мае вялікі досьвед у гэтым, будзем, безумоўна, запатрабаваныя, у тым ліку і ў праграме Беларусі па будаўніцтве атамнай электрастанцыі й забесьпячэнні гэтай станцыі ўранавай сыравінай.

Радыё Рацыя

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0