17.05.2007 / 17:18 Бел / Łac / Рус Юрась Петухоў. Ты маўчыш, не хаваеш вачэй Надрукавана ў рубрыцы "Год паэзіі" ў № 18'2007 Ты маўчыш, не хаваеш вачэй,Я маўчу, не хаваю надзей.Цішыня. Прыпыніўся нат гук.Толькі дотык спалоханых рук.Не стрымацца павінен хтось з нас,Не прамовіць «Бывай» у адказ.Толькі хто — не істотна даўно,З той прычыны, што мы ўжо — адно.