Сёньня цягам дня будзе абмежаваны рух па праспэкце Незалежнасьці (Скарыны) ад вуліцы Камсамольскай (раён плошчы Незалежнасьці) да Казлова (раён плошчы Перамогі) і па праспэкце Пераможцаў (Машэрава). Заўтра, 22 траўня, рух будзе абмежаваны ад 10 да 11 гадзіны па паўночным участку Менскай кальцавой дарогі: ад Пераможцаў да Незалежнасьці.

Гэтыя абмежаваньні зьвязаныя з афіцыйным візытам іранскага прэзыдэнта Махмуда Ахмадынэджада. Гэта першы візыт кіраўніка Ірана ў Беларусь і чацьвёртая сустрэча з Лукашэнкам.

З выкарыстаньнем інфармацыі СТВ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0