Месца, дзе мае стаяць помнік Усяславу Чарадзею, у Полацку выбіралі ўсёй грамадой. На абмеркаваньне было прапанавана пятнаццаць варыянтаў.

Пакуль спэцыялісты віртуальна ўсталёўвалі манумэнт на кожнае з прапанаваных месцаў і ацэньвалі кожны атрыманы пэйзаж, месьцічы актыўна галасавалі. Меркаваньні народнага галасаваньня і спэцыялістаў гэтым разам супалі. Помнік Усяславу Чарадзею будзе ўсталяваны на скрыжаваньні вуліц Еўфрасіньні Полацкай і Кастрычніцкай. Справа ад Усяслава Чарадзя будзе манастыр Еўфрасіньні Полацкай, зьлева — Сафійскі сабор. Усталяваць помнік плянуецца ў верасьні.

Народныя навіны Віцебску

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0