Трамвайныя шляхі будуць пракладзеныя ў Менску ад дыспэтчарскай станцыі «Серабранка» да вуліцы Пляханава. Працы плянуецца завершыць да 2010 году. На гэтым скончыцца першы этап комплекснай праграмы будаўніцтва трамвайнай лініі на праспэкце Ракасоўскага да разваротнага кальца «Кастрычніцкая».

Як паведамілі карэспандэнту «Мінск‑Навіны» ў дзяржаўнай установе «Сталічны транспарт і сувязь», новы трамвайны ўчастак мяркуецца таксама пракласьці між дыспэтчарскімі станцыямі «Серабранка» і «Каржанеўскага». Ён будзе ўведзены ў эксплюатацыю да 2030 году.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0