Сёньня ў 10.15 у сваёй кватэры быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі намесьнік страшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч. Пра затрыманьне Янукевіч паведаміў па тэлефоне.
А 15-й судзьдзя Савецкага райсуду Менску Аксана Рэлява пакарала яго адміністратыўным штрафам у 30 базавых адзінак (945 тыс. рублёў)
А.Янукевічу, заяўніку «Чарнобыльскага Шляху» інкрымінаваўся артыкул «Парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» АК РБ (удзельнікі Шляху выйшлі на праезную частку ў раёне перакрыжаваньня вул.Якуба Коласа і вул.Сурганава).
, ул.інф