На паседжаньні Палітычнай рады абмяркоўваўся ўдзел у Кангрэсе дэмакратычных сілаў VIP-асобаў, сярод якіх пісьменьнікі, прадстаўнікі інтэлігенцыі, былыя палітыкі, навукоўцы.

На паседжаньні Палітычнай рады абмяркоўваўся ўдзел у Кангрэсе дэмакратычных сілаў VIP-асобаў, сярод якіх пісьменьнікі, паэты, прадстаўнікі інтэлігенцыі, былыя палітыкі, навукоўцы. Кожны суб’ект кааліцыі прадаставіў свае прапановы наконт асобавага складу VIP-сьпісу. Рашэньне па кожным мусіла прымацца кансэнсусам.

Вінцук Вячорка, прадстаўнік Партыі БНФ у Палітрадзе, па даручэньні палітычнай камісіі Партыі БНФ, заклікаў падтрымаць усіх VIP-асобаў. Аднак Партыя камуністаў Беларуская выступіла супраць удзелу ў кангрэсе ўсіх паважаных асобаў, тым самым сарваўшы галасаваньне. Гэта значыць, вядомыя асобы ня буду мець магчымасьці ўзяць удзел у Кангрэсе.

«Вельмі важна й маральна, што сёньня ўдалося ўхваліць статус дэлегатаў Кангрэсу за палітычнымі вязьнямі, — камэнтуе Вінцук Вячорка. — Але я надзвычай засмучаны тым, што Партыя камуністаў Беларуская прыняла рашэньне ня выкарыстаць і ня даць іншым магчымасьці выкарыстаць квоту паважаных асобаў на Кангрэсе. Такім чынам, Уладзімер Арлоў, Рыгор Барадулін, Лявон Баршчэўскі, Галіна Сямдзянава, Валер Мазынскі й іншыя ня менш вядомыя й паважаныя людзі ня будуць дэлегатамі Кангрэсу. Безумоўна, гэта зьніжае вартасьць Кангрэсу дэмакратычных сілаў, бо гэтыя людзі, VIP-асобы, засьведчылі сваю грамадзянскую пазыцыю праз сваю чыннасьць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?