У СВК «Варняны» Астравецкага раёну (Гарадзенская вобл.) страйкуюць мэханізатары. Яны дамагаюцца звальненьня кіраўніка каапэратыву.

Мэханізатары сельскага каапэратыва «Варняны» Астравецкага раёну Гарадзенскай вобласьці сёньняня абвесьцілі страйк і адмовіліся выходзіць у поле. Пратэст выкліканы нібыта незаконнымі звальненьнямі, нявыплатамі прэміяў і ўразаньнямі заробкаў. Па іх словах усё гэта шырока практыкуецца кіраўніцтвам СВК. 43 мэханізатары патрабуюць, каб кіраўнік каапэратыву Ўладзіслаў Рук падпісаў заяву аб звальненьні.

Сёньня да страйкоўцаў прыязджала дэлегацыя з раёну — начальнік Астравецкага РУУС, намесьнік кіраўніка ўпраўленьня сельскай гаспадаркай Астравецкага райвыканкама і некалькі чалавек у цывільным. Мэханізатараў угаворвалі вярнуцца да працы, абяцаючы вырашыць іх пытаньне. Аднак запэўніваньні не падзейнічалі, страйкоўцы вырашылі не выходзіць на працу і заўтра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?