Беларускія плыўцы ў ластах выйшлі ў фінал Кубка сьвету, удачна выступіўшы на ІV этапе ў Бялградзе (Сэрбія).

Як паведамілі карэспандэнту БЕЛТА у прэс‑цэнтры ДТСААФ Беларусі, на старт на водных дарожках выйшлі прадстаўнікі 14 краін. Спартсмены беларускага абаронна‑спартыўнага таварыства занялі другое каманднае месца. Першае — у расіян.

У скарбонцы ў беларускіх плыўцоў 23 медалі: 9 залатых, 7 сярэбраных і 7 бронзавых. З першага этапа прадстаўнікі Беларусі прывезлі 16 узнагарод. Фінальныя спаборніцтвы сусветнага Кубка пройдуць у кастрычніку.

Ілюстрацыя tcfez.de

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?