Дні культуры Швэцыі ў Беларусі распачаліся 17 траўня з прэзэнтацыі кнігі «Швэды ў гісторыі й культуры беларусаў» Андрэя Катлерчука. Перад тым, як на сцэне тэатру Зьніч, што ў Чырвоным касьцёле ў Менску, непасрэдна зьявіўся сам аўтар, у «падарожжа» па сярэднявеччы гасьцей запрасіў гурт Стары Ольса. Прадмову зрабіў Стэфан Эрыксан — консул Швэцыі ў Беларусі, шырока вядомы, між іншым, сваім цудоўным веданьнем беларускай мовы.
Так, 24 траўня адбудзецца прэзэнтацыя яшчэ адной кнігі: «Ёнатан з гары чаек» Енца Албома. Гэта прыгожае і пяшчотнае апавяданьне пра маленькага хлопчыка, які нарадзіўся бяз крылаў у краіне, дзе ўсе мусілі ўмець лятаць.
Сустрэцца з аўтарам можна будзе а пятай гадзіне у Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы ў Менску (пр. Газэты «Правда», 20)
30 траўня — 2 чэрвеня, Літаратурна‑музычныя дні 2007.
На Літаратурным аўтобусе па маршруце Менск — Гародня — Пінск — Менск будуць падарожнічаць швэдзкая літаратары: пісьменьніца Астрыд Тротцыг і паэты Эрык Берквіст і Клаўдзія Маркс, а таксама шэраг беларускіх пісьменьнікаў ды музыкантаў.
7—10 чэрвеня пройдзе фэстываль сучаснага швэдзкага кіно
У Віцебску адкрыўся тыдзень францускага кіно. Цягам тыдня ў кінатэатры «Мір» пакажуць сем кінастужак розных жанраў сучасных францускіх рэжысэраў. А 27 траўня пакажуць фільм безь перакладу.





