Маскоўскі гарадзкі суд адхіліў скаргу таварыства «Мэмарыял» наконт катыньскай трагедыі. Аб’яднаньне зьвярнулася ў суд па прызнаньне ў якасьці рэабілітаваных 16 ахвяраў масавага забойства. Аднак рэспубліканская пракуратура не выдала адпаведнага рашэньня.

Згодна з законам з 1991 году пракуратура павінна выдаць пасьведчаньне альбо сьцьвердзіць адсутнасьць падставаў для прыняцьця рашэньня. Далей справай павінен заняцца суд. Аднак расейская пракуратура знайшла іншы выхад з сытуацыі. Каб «катыньская справа» ня трапіла ў суд, пракурор не прыняў ані якага рашэньня, спаслаўшыся на недастатковую колькасьць прадстаўленых арганізацыяй дакумэнтаў. Адпаведна пракуратура ня мае права прызнаць ахвяраў катыньскай трагедыі палітычнымі вязьнямі, таксама як і не прызнаць.

Прадстаўнікі таварыства «Мэмарыял» пагаджаюцца, што імянных сьпісаў асобаў да растрэлу няма. Аднак дакумэнты, якія захаваліся з тых часоў, яскрава сьведчаць аб тым, што забойства ў Катыні было выклікана палітычнымі матывамі. У сувязі з рашэньнем пракуратуры, таварыства падало скаргі ў раённы суд на сьледчых. Арганізацыя тлумачыць, што судзьдзі абавязалі пракуратуру прыняць актуальнае рашэньне, суд, аднак, згаданую скаргу адхіліў. Сёньня гарадзкі суд, які зьяўлецца вышэйшай інстанцыяй, адхіліў скаргу таварыства адносна папярэдняга рашэньня суду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?