Сёньня мэханізатары сельскага каапэратыва «Варняны» Астравецкага раёна Гарадзенскай вобласьці выйшлі на працу. У 19.00 мусіць прайсьці сход з удзелам працоўных, кіраўніцтва каапэратыва і начальніка ўпраўленьня сельскай гаспадаркай Астравецкага райвыканкама Адама Кавалько.

Па словах аднаго са страйкоўцаў, людзі выйшлі на працу па прычыне прэсінгу з боку начальства. Мэханізатараў нібыта запалохвалі звальненьнямі. Сёньняшні сход, на думку пратэстуючых, перадвырашыць іхныя далейшыя дзеяньні. У выпадку звальненьня кагосьці з удзельнікаў пратэсту — страйк працягнецца.

Нагадаем, што 43 мэханізатары СВК «Варняны» 21траўня абвесьцілі страйк і адмовіліся выходзіць у поле. Пратэст выкліканы нібыта незаконнымі звальненьнямі, нявыплатамі прэміяў і ўразаньнямі заробкаў. Па іх словах усё гэта шырока практыкуецца кіраўніцтвам СВК. Мэханізатары патрабуюць, каб кіраўнік каапэратыву Ўладзіслаў Рук падпісаў заяву аб звальненьні.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?