БТ, 11.25
Пад крыламі Еўфрасінні
Беларусь, 1996, каляровы, 25 хв.
Рэжысэр: Віктар Шавялевіч
Жанр: Дакумэнтальны фільм
Пра манастыр і царкву ў старажытным Полацку, дзе жыла сьвятая Еўфрасіньня.
Лад, 23.10
Чэхаўскія матывы (Чеховские мотивы)
Расея – Украіна, 2002, чорна-белы, 120 хв.
Рэжысэрка: Кіра Муратава
Ролі выконваюць: Сяргей Бехцераў, Ніна Русланава, Натальля Бузько, Філіп Паноў, Жан-Даніэль
Жанр: Драма па матывах твораў А.Чэхава
Адзнака: 6 (з 10)
Пасьля спрэчкі з бацькамі студэнт Пётр трапляе ў царкву на вянчаньне маладых. На вянчаньне заяўляецца й былая палюбоўніца жаніха, якая нядаўна зрабіла сабе сьмерць…
Мізантрапічна-чульлівы шэдэўр Кіры Муратавай, у якім яна абсьмяяла (?) клясычную расейскую літаратуру і давяла да абсалюту свой гратэскна-канвульсіўны стыль.
Студэнт Пеця нагадвае Раскольнікава, маленькія чэхаўскія людзі (з апавяданьня “Цяжкія людзі” і няскончанае п’есы “Тацяна Рэпіна”) – поедам ядуць адзін аднаго, а выкшталцоныя чорна-белыя кадры зьзяюць нудой і духоўным распадам.
Моўныя маразмы й сутаргавыя штампы, пакутлівая адсутнасьць Боскага – асабліва ў царкоўнае сцэне! – пэрсанажы клясычнай рускай літаратуры сталіся пякельна-камічнымі марыянэткамі.
Вытрымаць гэты таленавіты зьдзек, зьмешаны са спачуваньнем, здольныя далёка ня ўсе гледачы.
Таксама на тэлевізіі:
Дзікае паляваньне караля Стаха, 2-ая сэрыя, “Лад” а 12.00
Сука-любоў на НТВ-Беларусь а 23.25





