На бацьку салігорскіх братоў?маладафронтаўцаў накладзены штраф у памеры 20 базавых велічынь (Blr620 тыс.). Cьведкаў з боку Уладзімера судзьдзя прызнала зацікаўленымі асобамі, а дзеяньні міліцыянтаў, што затрымлівалі Шылу напярэдадні Дня Волі, палічыла адпаведнымі закону. Судзьдзю Трасямчук не зьбянтэжыў той факт, што ў часе апошняга судовага паседжаньня сьведчаньні міліцыянтаў істотна розьніліся ад папярэдніх.
Нагадаем, што Ўладзімера Шылу разам зь непаўнагадовым сынам Ільлём затрымалі 23 сакавіка ды зьвінавацілі ў хуліганстве і непадпарадкаваньні супрацоўнікам міліцыі. 4 траўня абласны суд часткова задаволіў скаргу салігорскага актывіста на рашэньне мясцовага суду. Судзьдзя прызнала яго вінаватым у дробным хуліганстве. Абвінавачаньне ў непадпарадкаваньні міліцыянтам выклікала ў спн. Трубач сумнеў, таму справу накіравалі ў салігорскі суд на перагляд.





