Як вынікае з апытаньня 15 тыс. уладальнікаў гатэляў з усёй Эўропы, найгоршыя турысты сьвету — гэта французы. Пасьля іх ідуць індусы, кітайцы і расейцы. Брытанцы апынуліся на пятым месцы, але затое сталі віцэ‑чэмпіёнамі ў катэгорыі «найгоршая вопратка», да таго ж яны вечна наракаюць і даюць мала чаявых. Уладальнікі гатэляў лічаць брытанцаў бандай шумных, брудных і дрэнна апранутых траглядытаў.
Найлепшымі турыстамі сьвету ў сваю чаргу аказаліся японцы. Іх цэняць за чысьціню, ахайнасьць і ветлівасьць. На другім месцы ў гэтай катэгорыі — амэрыканцы, з 35‑адсоткавым адставаньнем ад японцаў.





