25 мая ў школах Беларусі афіцыйна завяршаецца навучальны год.

Як паведамілі БелаПАН ва ўпраўленні агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Беларусі, школу сёлета заканчваюць больш чым 94,3 тыс. выпускнікоў 11‑12 класаў і больш за 70,7 тыс. выпускнікоў базавага ўзроўню адукацыі.

Колькасць выпускнікоў базавай школы сёлета скарацілася амаль удвая — у 2006 годзе іх было 142,8 тысячы. Атэстат аб сярэдняй адукацыі атрымае практычна такая ж колькасць выпускнікоў.

Ужо 28 мая ў школах пачнуцца выпускныя экзамены. Вучні 11‑12 класаў здаюць тры экзамены: рускую або беларускую мову (па выбару), матэматыку і адзін экзамен па выбару.

Вучні 9‑10 класаў будуць здаваць чатыры экзамены: рускую і беларускую мовы, матэматыку і гісторыю Беларусі (вусна). Завершацца экзамены 9 чэрвеня, а 12 чэрвеня, нагадаем, у Беларусі пачынаецца цэнтралізаванае тэставанне — у гэты дзень пройдзе выпрабаванне па беларускай мове.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?