Хай, шаноўны Павел Ізотавіч.

Вам не страшна?

Дзіўна?

Севярынец і Статкевіч умоўна - датэрмінова адкінуліся з зоны, рыскаюць на свабодзе! І хто знае: можа пакуль Вы зараз выпраўляеце памылкі ў слове Махмудахмадинежад, яны ўжо ўзяліся за былое – замінаюць руху грамадскага транспарту ( ім здаецца якраз за гэта ўпаялі крыміналку).

Праўда, кажуць, што амністыя была патрэбная як Жлобіну лядовы палац – інакш еўрапейцы могуць адабраць у нас гандлёвыя прэферэнцыі.

У такім разе я яшчэ больш не прасекаю фішкі

Прэферэнцыі гэта тыя самыя ільготы. Чаму любімы урад не вынес урокаў з апошніх пратэстаў за захаванне ільготаў. Усё ж проста - трэба прасканаваць якія акцыі грамадзян дасягнулі поспеху і выкарыстаць іх у барацьбе з еўрапейскімі сквалыгамі.

Абсурдна нават ўявіць, што у сваёй барацьбе аматары халявы, кшталту чарнобыльскіх ліквідатараў, выкарыстоўвалі б метады беларускіх уладаў. Кшталту, яшчэ два гады таму, калі з’явіўся законапраект, пачалі парушаць правілы дарожнага руху і запісвацца на літкурсы.

Усё для таго каб нехта з іх трапіў на хімію і пачаў весці адтуль у нейкай газеце эпісталярны цыкл кшталту “Лісты з Малага Сітна”. Стаўка зроблена на тое, што выніку чарговай амністыі факт вызвалення гэткага зэка-літаратара так уразіць дэпутатаў Палаткі, што яны захаваюць вышэй згаданай сацыяльнай катэгорыі бонусы.

Ну-ну.

Як прадэманстравала ільготная эпапея, лепш за ўсе дабівацца захавання ільготаў, націскаючы на жаласць. Пяткевіч, Семашка і хто яшчэ там у нас адказны за кантакты з Міжнародная Арганізацыяй Працы (МАП), канчайце займацца базарамі і цёркамі!

Адзіны выхад: У Жэневу – цэнтр МАП, трэба ехаць пад відам інвалідаў - калясачнікаў. Як паказаў беларускі прыклад толькі гэта група можа быць пачутая чыноўнікамі. Іншых франдзёраў ў нас проста арыштоўвалі і жорстка дамініравалі.

Пагадзіцеся была б эфектна: Жэнева. Раніца. Па Блюмменштрассе на перамовы з МАП калбасіцца беларуская дэлегацыя ў выглядзе моба інвалідаў - калясачнікаў: Наперадзе Сідорскі, далей замміністра, прадстаўнік адміністрацыі, бонзы ФПБ.

Паколькі родныя чыноўнікі увесь час думаць пра народ, яны перыядычна адключаюцца з рэалу. Мазгі пачынаюць тармазіць, а каляскі губляюць кіраванне. То Пяткевіч наедзе на таксу з якой гуляў нейкі бюргер, то Сямашка пратараніць урну, то з плакатам “Убярыце высокія бардзюры і пастанову пра адмену прэферэнцыяй” зваліцца ў Жэнеўскае возера Козік.

Швейцарская публіка шакіраваныя бяздушнасцю сваіх чыноўнікам. Тыя каб не стаць ахвярамі атак прэсы выбягаюць насустрач гасцям з Менску і нешта мямляць накшталт: “на вялікі жаль мы ня можам адразу прыбраць усе высокія бардзюры, таму абмяжуемся толькі адменай пастановы пра скасаванне прэферэнцыяй. Добра?”.

Натуральна, сп. Якубовіч без медыя резанансу такая акцыя не фіга не варта . Таму хутка рыхтуйце спецкора ў Швейцарыю.

Чакаю Саўбелку з рэпартажам пра нашу чарговую перамогу на міжнароднай арэне.

Ваш фанатычны чытач

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?